среда, 15 августа 2018 г.


Асноўныя патрабаванні да вынікаў  вучэбнай дзейнасці навучэнцаў 3 класа па беларускай мове
В е д а ц ь:
     t пра ўжыванне слоў у прамым і пераносным значэнні;
     t ролю канчатка ў слове;
     t пра назоўнікі, род і лік якіх не супадае ў рускай і беларускай мовах;
     t прыметы сінонімаў, антонімаў;
     t часткі слова (канчатак, корань, суфікс, прыстаўка), іх ролю ў слове;
     t прыметы аднакаранёвых слоў;
     t правапіс падвоеных зычных на стыку прыстаўкі і кораня, кораня і суфікса;
     t правапіс прыставак аб-, ад-, над-, пад-, з-(с-), раз-(рас-), без-(бес-), уз-(ус-);
     t правапіс апострафа ў словах з прыстаўкамі;
     t асноўныя лексіка-граматычныя прыметы назоўніка, прыметніка, дзеяслова;
     t правапіс не з дзеясловамі.
У м е ц ь  (валодаць спосабамі пазнавальнай дзейнасці):
     t вызначаць прамое і пераноснае значэнне слова ў сказе;
     t адрозніваць і параўноўваць словы блізкія і супрацьлеглыя па значэнні, мнагазначныя словы;
     t выкарыстоўваць сінонімы, антонімы, мнагазначныя словы ў патрэбным значэнні ў маўленні;
     t аналізаваць і коратка характарызаваць склад слоў выразнай будовы;
     t падбіраць аднакаранёвыя словы;
     t правільна пісаць словы з падвоенымі зычнымі на стыку прыстаўкі і кораня, кораня і суфікса;
     t правільна пісаць словы з прыстаўкамі аб-, ад-, над-, пад-,
з-
(с-),  раз-(рас-), без-(бес-), уз-(ус-);
     t правільна пісаць словы з апострафам пасля прыставак;
     t змяняць назоўнікі па ліках, вызначаць род і лік назоўнікаў;
     t змяняць прыметнікі па родах і ліках, вызначаць род і лік прыметнікаў;
     t дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў у патрэбнай форме пры складанні ўласных сказаў і тэкстаў;
     t змяняць дзеясловы па ліках і часах, змяняць дзеясловы прошлага часу па родах;
     t вызначаць час, лік дзеясловаў, род дзеясловаў прошлага часу;
     t спалучаць назоўнікі з дзеясловамі пры складанні ўласных сказаў і тэкстаў;
     t пісаць не з дзеясловамі.
Выкарыстоўваць набытыя веды і ўменні ў практычнай дзейнасці і паўсядзённым жыцці:
     t ужываць ветлівыя словы і звароты ў зносінах з гасцямі школы, з незнаёмымі людзьмі ў магазіне, транспарце, бібліятэцы, на пошце і інш.;
     t захоўваць вывучаныя нормы арфаграфіі пры выкананні пісьмовых заданняў і ўласных запісаў (запіска, віншаванне, перапіска з сябрамі, сваякамі, запрашэнне).

Слоўнікавыя словы
Адцвітаць, адчыніць, асцярожны, блішчаць, булён, бутэрброд, воблака, восеньскі, вулей, выйсці, гасцінец, гарадскі, дзённік, звінець, павук, пенал, пошта, пясчаны, свяціць, смяяцца, сшытак, шчасце.

Комментариев нет:

Отправить комментарий