Беларуская мова і літаратурнае чытанне. 2 клас
Алімпіяда
Запішы назвы жывёл у алфавітным парадку (6 б.).
Ліса, вавёрка, лось, рысь, дзік, мядзведзь.
Адказ:___________________________________________________________________________________________________________________________________
Заданне 2.
Складзі слова, у якім:
першая літара стаіць за Ч,
другая літара — перад Л,
трэцяя — паміж Н і П,
чацвёртая — за К,
пятая — гэта першая літара алфавіта (2 б.).
Адказ:____________________________________________________________
Заданне 3.
Выпішы словы, якія абазначаюць адзенне (па 1 б.).
Ручнік, камізэлька, спадніца, сукенка, сурвэтка, капялюш, панчохі, акуляры.
Адказ:___________________________________________________________________________________________________________________________________
Заданне 4.
Адгадай загадкі (па 2 б.).
Я зверху круглы ды зялёны,
Унутры салодкі ды чырвоны.
(падказка: к, н, а, в, у) Адказ: _____________________
На градцы — доўгі і зялёны,
А ў дзежцы — мокры ды салёны.
(падказка: г, р, к, о, у, а) Адказ: _____________________
Заданне 5.
Выпішы словы, якія маюць 6 гукаў (па 1 б.).
Елка, поўнач, акіян, сняжок, дзядок, моладзь.
Адказ:___________________________________________________________________________________________________________________________________
Заданне 6.
Падумай, з якой літары трэба пісаць выдзеленыя словы. Спішы сказ, раскрываючы дужкі (па 1 б.).
Для сястрычкі (П,п)олі васількоў букецік я нарваў у (П,п)олі.
Адказ:___________________________________________________________________________________________________________________________________
Заданне 7.
Падкрэслі словы, якія нельга пераносіць (па 1 б.).
Восень, агонь, дождж, збожжа, Юра, воўк, сям’я, гульня, урок, просьба, пад’ём.
Заданне 8.
Пастаў націск у выдзеленых словах (па 1 б.).
Дзед Ігара — казак з Кубані. Бабуля ведае многа казак.
Каня — драпежная птушка сямейства ястрабіных. У вёсцы няма каня.
Заданне 9.
Устаўце патрэбнае па сэнсе слова ва ўрывак з апавядання Алеся Бадака «Маленькі чалавек у вялікім свеце» (3 б.).
А ўсё гэта — і лес, і рэчка, і зямля, па якой ты ходзіш, і горад, у якім ты жывеш, і вёска, у якой жывуць твае бабуля і дзядуля, — усё гэта разам называецца адным словам — ____________________.
Заданне 10. Падкрэслі прозвішчы беларускіх пісьменнікаў (па 1 б.).
А. Ліндгрэн, М. Багдановіч, А. Пушкін, Б. Захадэр, Я. Купала, Я. Колас.
Беларуская мова і літаратурнае чытанне. 2 клас
Алімпіяда
Заданне 1.
Перакладзі на беларускую мову (па 1 б. за слова).
рубашка _______________ ковёр _______________
путешествие _______________ платье _______________
юбка_______________ вторник _______________
Заданне 2.
Пастаў словы ў множны лік (па 1 б. за слова).
акно _______________ возера _______________
сябар _______________ поле _______________
чалавек _______________ вока _______________
Заданне 3.
Знайдзі і падкрэслі ў кожным радку лішняе слова (па 1 б. за слова).
Страх, страха, страшыць, страшны.
Рака, рачны, рак, рачулка.
Голас, галасісты, галасок, гол, галасаваць.
Горад, гарадскі, гара, гарадок.
Заданне 4.
Раздзялі словы на склады. З першых складоў кожнага слова на адным радку складзі і запішы новае слова (па 2 б. за слова).
Маліна, шыпы, народ _______________
Даўні, жыта, нярэдка _______________
Чабор, роўны, ныраць _______________
Заданне 5. Правільна запішы сказ (па 1 б. за кожнае слова).
Нас талазі ма. Вып аўснег. Лёдск а ваўрэ кі.
Адказ:___________________________________________________________________________________________________________________________________
Заданне 6.
Запішы імёны людзей, ад якіх утварыліся наступныя прозвішчы (па 1 б. за слова).
Сямёнаў _______________ Фёдараў _______________
Сцяпанаў _______________ Мікалаеў _______________
Ягораў _______________ Максімаў _______________
Макараў _______________ Барысаў _______________
Заданне 7.
Па малюнках адгадай крыжаванку. Выпішы слова, якое атрымалася ў выдзеленым слупку (па 1 б. за кожнае слова, 1 б. за адказ).
1.
| |||||||||||
2.
| |||||||||||
3.
| |||||||||||
4.
| |||||||||||
5.
| |||||||||||
6.
| |||||||||||
7.
|
Заданне 8.
Рашы слоўнікавыя задачкі. Запішы словы, якія атрымаліся (1–2 па 1 б.; 3–4 па 1,5 б.).
1) Сліва – ва + мак = _______________
2) Малаток – ток + дзед – д + ц = _______________
3) Замок – мок + газ – з + д + каша – ша = _______________
4) Пар – р + друк – к + ч + ніз – з + к = _______________
Заданне 9.
Адгадай рэбусы (па 2 б.)
1.
100ўб
|
А
| |||
Адказ:
_____________
|
Адказ:
_____________
|
Адказ:
____________
|
Заданне 10.
Да якога фальклорнага жанру адносяцца гэтыя радкі? Абвядзі літару з правільным адказам (2 б.).
Пятро, Пятро, А) песня
Падай вядро. Б) лічылка
Карове піць — В) калыханка
Табе журыць.
Комментариев нет:
Отправить комментарий