Рыхтуемся да кантрольнай па беларускай мове
1. Выпішы аднакаранёвыя словы. Абазнач корань.
Качка, качаня, качыная, качэлі.
2. Утвары і запішы новыя словы пры дапамозе прыстаўкі з- ці с-.
рэзаць
палохаць
рабіць
3. Разбяры словы па саставе.
Падводны, падказка, столік.
4. Спішы, раскрываючы дужкі. Абазнач прыстаўкі, падкрэслі прыназоўнікі.
(За)бегчы (за)школу, (да)чытаць (да)вечара, (па)лесе(па)збіраць.
5. Ад дадзеных слоў утвары новыя словы з дапамогай прыставак і суфіксаў.
стол
смех
гара
|